?

Log in

86.19 КБ

27 студзеня аб пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі афіцыйна абвясціў палітык Алесь Міхалевіч. За год да выбараў ён стаў першым апазіцыянерам, які кідае выклік Лукашэнку.

Месца для пачатку кампаніі Міхалевіч абраў досыць нечаканае — планетарый у парку Горкага. Журналісты і госці ўселіся ў залі, дзе экскурсавод старанна расказваў усё, што ведае пра зоркі, сузор’і, планеты і туманнасці.

«Цяпер перад дзецьмі змагу казырнуць ведамі, — казаў адзін знаёмы. — А то аказваецца, што Плутон ад 2006 года не ў Сонечнай сістэме». Іншы знаёмы журналіст дзяліўся, што не быў у планетарыі гадоў трыццаць.

Зрэшты, спадзяванні, што заява аб пачатку кампаніі будзе зроблена акурат у планетарыі, не спраўдзіліся. Пасля лекцыі пра зоркі ўдзельнікі мерапрыемства рушылі ў бок кавярні «Жар‑Птушка». Там Міхалевіч і зрабіў свой выступ.

Міхалевіч падняўся на другі паверх установы, каб узяць слова, і глядзеў на астатніх зверху ўніз. Гаварыў па‑беларуску. Ён адразу сказаў, што ягоная кампанія будзе грунтавацца на прынцыпова новых для беларускай палітыкі пазіцыях. Кампанія ж будзе рабіцца беларусамі для Беларусі.

Касцяк каманды складуць адукаваныя людзі, станаўленне якіх адбывалася ўжо ў незалежнай краіне. Шмат хто з іх працаваў на Захадзе, але вярнуўся ў Беларусь, зазначыў Міхалевіч. Яны крытычна ставяцца, як да дзейснай улады, так і да апазіцыі.

Гэта былі тэзісы першай часткі выступу. Потым па‑ангельску пачалі спяваць невядомыя музыкі, якіх ніхто не прадставіў.

У другой частцы прамовы Міхалевіч стаяў побач з экранам, дзе была выява ракеты, гатовай да старту. Палітык зазначыў, што найперш ён будзе працаваць з адукаваным гарадскім насельніцтвам. Міхалевіч упэўнены, што ні ў каго з палітыкаў такой вялікай падтрымкі ад гэтага пласта насельніцтва, як у яго, не будзе.

Міхалевіч сказаў, што ягоная кампанія не будзе грунтавацца на крытыцы супернікаў, яна будзе базіравацца на агітацыі сваёй праграмы і сваіх моцных бакоў.

«Мы не за апазіцыю, мы не за ўладу. Мы — за Беларусь», — казаў палітык.

Міхалевіч пазбягаў гаварыць слова «я», замест яго ўжываючы «мы», падкрэсліваючы, што без каманды гэтая кампанія немагчымая.

Мерапрыемства наведалі намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, старшыня Вялікай Рады «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская, старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Міхалевіч падкрэсліваў, што яго падтрымліваюць некаторыя бізнес‑супольнасці ўнутры краіны, а таксама ўплывовыя прадстаўнікі дыяспары. «Кампанія будзе праводзіцца выключна за беларускія грошы, што будзе адрозніваць яе ад іншых кандыдатаў», — сказаў А.Міхалевіч.

«Старт ракеты пачаў засваенне космасу. Мая каманда адпраўляецца ў складаны шлях. Паехалі!» — так палітык скончыў свой выступ.

Потым ён паведаміў журналістам, што будуць асобныя прэзентацыі ягонай каманды і праграмы. «Я ўпэўнены ў сваіх сілах», — сказаў палітык.

Задачай максімум ён назваў перамогу на выбарах, а задачай мінімум — заручыцца падтрымкай сярэдняй класы. Міхалевіч не збіраецца ўдзельнічаць у вылучэнні адзінага ад апазіцыі.

Пасля быў невялікі фуршэт, дзе Міхалевіч падняў тост «За перамогу!».

Наша Ніва
Кандыдату ў прэзідэнты тэрмінова патрабуюцца шалёныя бабкі... чалавек 150 :)
Пакрыўдзіць Міхалевіча можа кожны, не кінуўшы бюлетэнь за яго.

Міхалевіч і дзеці

Аднойчы Алесь Міхалевіч прачнуўся й зразумеў, што калі ў адным месцы ў адзін час сабраць шмат выдатных людзей, немагчымае становіцца магчымым.

Міхалевіч і дзеці

- Дзеці, хто ваш любімы кандыдат?
- Міхалевіч!
- А колькі будзе двойчы два?
- Міхалевіч!
- Да пабачэньня, дзеці!
- Міхалевіч!

з.ы. У дзяцей, якія выбіраюць Міхалевіча, косьці становяцца мацней на 70%. Шматлікія дасьледваньні паказалі, што пералом наступае толькі пры нагрузцы 970 Н/см2.
Цяжка быць сьціплым, калі ведаеш, што ты лепшы

Feb. 2nd, 2009

- Хадземце да Гудвіна. Ён дасьць нам разумныя мазгі!
- А мне - добрае сэрца!
- А мне?!
- А ты, Міхалевіч, будзеш донарам.